Сёння: 25 апреля, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб правядзенні акцыі

Аб правядзенні акцыі

15mart.JPG

15 сакавіка 2019 г. галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама сумесна з Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, Брэсцкай абласной калегіяй адвакатаў, аддзелам ЗАГС Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкім абласным упраўленнем фонда сацыяльнай абароны насельніцтва праведзена акцыя, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках акцыі 28 грамадзян атрымалі бясплатную юрыдычную кансультацыю па пытаннях, звязаных з дзейнасцю натарыусаў, адвакатаў, органаў запісу актаў грамадзянскага стану, прымусовым выкананнем выканаўчых дакументаў і па іншых пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі, а таксама па пытаннях выплаты страхавых узносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Таксама, з нагоды святкавання 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, праведзены дадатковыя прыёмы грамадзян у тэрытарыяльных аддзелах прымусовага выканання Брэсцкай вобласці, у ходзе якіх 19 грамадзян атрымалі бясплатную кансультацыю па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі тэрытарыяльных аддзелаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці.


18.03.2019

Возврат к списку