Сёння: 29 марта, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by
Схема праезду




Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб урачыстасці у сувязi з 80-годдзем архіваў вобласці

Аб урачыстасці у сувязi з 80-годдзем архіваў вобласці

11 лютага 2020 г. у галоўным упраўленнi юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 80-годдзю стварэння архіўнай службы і дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці.

Памятная дата звязана з пастановай Савета Народных Камісараў БССР «Аб арганізацыі архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР», прынятай 11 лютага 1940 г., якая паслужыла зыходнай кропкай для стварэння архіўных аддзелаў пры ўпраўленнях НКУС заходніх абласцей для кіраўніцтва архіўнай справай і абласных архіваў «…для канцэнтрацыі, уліку і захоўвання, прывядзення ў парадак і навуковай распрацоўкі архіўных матэрыялаў…».

2020_02_11_01.JPG

2020_02_11_02.JPG

Архівістаў Брэстчыны павіншавалі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Цвяткоў, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі С.Каліноўскі.

2020_02_11_03.jpg

З дакладам «Развіццё архіўнай справы ў Брэсцкай вобласці. 2015-2019 гг.» выступiла начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.Кралько.

Дырэктары дзяржаўных архіваў вобласці прадэманстравалі відэапрэзентацыі аб сваіх установах і дасягнутых поспехах.

Архівістаў павіншавала дэкан гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна А.Бурык, адзначыўшы, што факультэт многія гады плённа супрацоўнічае з абласным дзяржаўным архівам па розных напрамках – ад арганізацыі практыкі студэнтаў, прадастаўлення найбагацейшага даследчага дакументальнага матэрыялу да правядзення сумесных выстаў і падрыхтоўкі зборнікаў дакументаў.

Аб сваiм архіўным лёсе з працягласцю 52 гады распавяла ветэран Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Л.Р.Рамановіч, якая саправадзіла сваё выступленне аўтарскімі вершамi.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у арганізацыю і развіццё архіўнай справы ў Брэсцкай вобласці былі ўручаны ўзнагароды архівістам.

А.Цвяткоў уручыў Ганаровыя граматы Дэпартамента па архівах і справаводству работнікам Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Байко А.А., Зайцаву А.М., Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску Шарко I.М.

2020_02_11_04.jpg

Граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Карапузава.

Узнагародамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі (Ганаровай граматай і Падзякай) было адзначана 14 кіраўнікоў і работнікаў дзяржаўных архіваў.

Асобыя словы падзякі былі сказаны ветэранам архіўнай справы, уручаны падарункі.

2020_02_11_05.jpg

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў В.Дашкевіч павіншаваў са святам прысутных, падзякаваў за сумесную плённую грамадскую дзейнасць і ўручыў ад імя прафсаюза граматы і падзякі вылучаным архівістам.

2020_02_11_06.jpg

2020_02_11_07.jpg

12.02.2020

Возврат к списку