Сёння: 25 апреля, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выставе дакументаў, падрыхтаванай Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці

Аб выставе дакументаў, падрыхтаванай Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці

Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная 75-годдзю з дня пачатку дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (раней – Брэсцкі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў).

На выставе экспануюцца каля 30 дакументаў з архіўных фондаў Брэсцкага аблвыканкама, упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і непасрэдна Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў.

Прадстаўленыя матэрыялы дэманструюць станаўленне і развіццё інстытута, яго структуру і штатную колькасць у розныя гады, напрамкі дзейнасці, справаздачныя і статыстычныя матэрыялы аб рабоце інстытута ў 1944-1990-х гг.

Адкрыццё выставы адбылося 28 лістапада 2019 г. у рамках урачыстых мерапрыемстваў з нагоды юбілею.

Выстава экспануецца на 2-м паверсе будынка дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі» (г. Брэст, вул. Я.Купалы, 20/1).

Vystavka_2019_12_02.jpg

02.12.2019

Возврат к списку