Сёння: 20 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2019 г.

Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2019 г.

15 ліпеня 2019 г. у галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама здзейснілася нарада з дырэктарамі дзяржаўных архіваў вобласці, на якой былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе 2019 г.

Падрабязней…

Планы работы на першае паўгоддзе 2019 г. выкананы дзяржаўнымі архівамі вобласці (Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці, занальнымі дзяржаўнымі архівамі ў гг. Баранавічы, Кобрыне і Пінску) па ўсіх асноўных паказчыках.

За справаздачны перыяд:

на захоўванне паступіла 10 277 адзінак захоўвання кіраўніцкай дакументацыі;

арганізацыям вобласці аказана метадычная дапамога ў распрацоўцы і ўзгадненні                     80 наменклатур спраў. Праведзена 403 кансультацыі, 10 семінарскіх заняткаў для работнікаў справаводных службаў арганізацый вобласці;

аказана метадычная і практычная дапамога ў навукова-тэхнічнай апрацоўцы спраў 117 арганізацыям вобласці;

за аказанне платных паслуг (пазабюджэтная дзейнасць) паступіла 106 660,51 руб.

паступіла 1694 запытаў аб выпатрабаванні архіўнай інфармацыі. У дзяржаўныя архівы асабіста звярнулася 354 наведвальніка, у чытальных залах архіваў працавала 195 карыстальнікаў архіўнай інфармацыі;

падрыхтавана 6 выставак дакументаў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;

праведзена 6 пасяджэнняў экспертна-праверачнай камісіі пры аддзеле архіўных устаноў, натарыяту і загсаў галоўнага упраўлення юстыцыі, на якіх былі зацверджаны вопісы спраў пастаяннага захоўвання і ўзгоднены вопісы спраў па асабоваму складу 78 арганізацый; узгоднена 12 актаў аб вылучэнні да знішчэння дакументаў і спраў з адзнакай «ЭПК», не падлеглых захоўванню. Па стане на 01.04.2019 пасля ўзгаднення звесткаў аб змяненнях і дапаўненнях значацца: у спісах № 1 арганізацый, якія з'яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржаўных архіваў, – 1068 арганізацый, у спісах № 2 арганізацый, якія не з'яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржаўных архіваў, –   16 772 арганізацый;

інспектарамі архіваў і справаводства Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці праведзена 10 праверак дзяржаўных органаў па пытаннях арганізацыі справаводства і работы архіва, ажыццяўляўся кантроль за выкананнем 32 мерапрыемстваў рэкамендаваных да выканання згодна актаў праверак.

Інфармацыю падрыхтавала начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.М.Кралько.

17.07.2019

Возврат к списку