Сёння: 20 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча

У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча, ён праводзіцца ўжо ў трынаццаты раз і з'яўляецца выдатным адлюстраваннем прафесійнай дзейнасці юрыстаў, раскрывае шматгранны вопыт па абароне праў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, гісторыю развіцця права Беларусі, а таксама іншыя аспекты ў сферы нарматворчасці і правапрымянення.

Конкурс названы ў гонар выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратуразнаўца Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Удзел у ім прынялі юрысты, журналісты, медыятары, студэнты і інш. Работы прадстаўляліся як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскіх калектываў. На конкурс было пададзена больш за сто работ.

Творчае спаборніцтва праводзілася па 11 намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчае вядзенне, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.

Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы і дыпламанты, у іх ліку і Упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Выканаўчае вядзенне».

2020_06_29_01.jpg

Інфармацыя ўзятая з інтэрнэт-партала Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

29.06.2020

Возврат к списку