Сёння: 25 апреля, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Атэстацыя дзяржаўных служачых

Атэстацыя дзяржаўных служачых

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" дзяржаўныя служачыя ў мэтах устанаўлення адпаведнасці іх займаемай пасады, выяўлення патэнцыйных здольнасцяў і магчымасцяў для далейшага кар'ернага росту па службе, вызначэння неабходнасці павышэння кваліфікацыі або перападрыхтоўкі павінны праходзіць атэстацыю.

24 і 25 чэрвеня 2021 г. атэстацыйнай камісіяй Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама была праведзена атэстацыя 2 дзяржаўных служачых Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і 23 дзяржаўных служачых тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці.

Дзяржаўныя служачыя тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Брэсцкай вобласці перад праходжаннем атэстацыі праходзілі тэставанне на веданне заканадаўства, якое рэгулюе выканаўчую вытворчасць.

Атэстацыйнай камісіяй ацэньвалася практычная дзейнасць дзяржаўных служачых, узровень іх прафесійнай падрыхтоўкі, прававой культуры, службовай перспектывы.

Усе дзяржаўныя служачыя паказалі дастаткова высокі ўзровень прафесійных ведаў дзеючага заканадаўства, паспяхова справіліся з атэстацыяй і адпавядаюць займаемай пасады.

26.06.2021

Возврат к списку