Сёння: 25 апреля, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Інтэрактыўны ўдзел грамадзян у нарматворчым працэсе

Інтэрактыўны ўдзел грамадзян у нарматворчым працэсе

Пад такой назвай 9 верасня 2022 г. на пляцоўцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта праведзены круглы стол, ініцыятарам і арганізатарам якога выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

изображение_viber_2022-09-09_14-53-28-983.jpg

У рабоце круглага стала пряняло ўдзел шырокае кола асоб, у ліку якіх: члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі аблвыканкама, суда, натарыята, адвакатуры, грамадскіх арганізацый Брэсцкай вобласці і іншыя зацікаўленыя асобы.

IMG_7778.JPG

Публічнае абмеркаванне праектаў нарматыўных прававых актаў – адзін з дзейсных механізмаў забеспячэння прынцыпу галоснасці нарматворчай дзейнасці, атрымання грамадскай або прафесійнай ацэнкі норм права. Такое меркаванне выказала начальнік галоўнага упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Іна Савянок, выступаючы з тэмай: “Практыка грамадскіх абмеркаванняў рашэнняў мясцовых органаў кіравання і самакіравання Брэсцкай вобласці”.

Сёння раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў актыўна выкарыстоўваюць розныя формы ўдзелу грамадзян для вырашэння мясцовых пытанняў і задач, якія ўваходзяць у іх кампетенцыю.

Падчас круглага стала Іна Савянок таксама расказала пра некаторыя спосабы грамадскіх абмеркаванняў праз прафесійныя супольнасці.

Адным са спосабаў захавання грамадскіх інтарэсаў пры прыняціі нарматыўных прававых актаў з’яўдяецца апавяшчэнне прафсаюзаў, узгадненне з Саветамі па развіцці прадпрымальніцтва і ГІ “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”.

На заканчэнне абмеркавання Іна Савянок падкрэсліла, ўто дзякуючы ўдзелу ў такіх сустрэча выпрацоўваюцца ідэі і прапановы па ўдасканаленні гэтай работы.

изображение_viber_2022-09-09_14-57-35-247.jpg

IMG_7785.JPG

IMG_7790.JPG

IMG_7795.JPG

 

 

09.09.2022

Возврат к списку