Сёння: 19 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Вынікі ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню за 1 квартал 2021 года

Вынікі ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню за 1 квартал 2021 года

Падчас ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў базавага ўзроўню з мэтай недапушчэння ўступлення ў сілу рашэнняў, якія не адпавядаюць заканадаўству, за 1 квартал 2021 года  галоўным упраўленнем юстыцыі разгледжана 333 нарматыўных прававых акта, накіраваных для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы.

Па выніках разгляду вынесена 297 станоўчых заключэнняў, у тым ліку 182 станоўчых заключэння па актах, у дачыненні якіх ажыццяўлялася дапрацоўка, 115 станоўчых заключэнняў – без дапрацоўкі, 36 зваротаў па падставах,  прадугледжаных часткай першай пункта 24 Інструкцыі аб парадку ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2006 г. № 1244. За прызначаны перыяд не вынесена ні аднаго адмоўнага заключэння, што гаворыць аб дастатковым узроўні работы, якая праводзіцца ў дачыненні адпаведнасці нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага ўзроўню заканадаўству.

Забяспечана правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.

07.04.2021

Возврат к списку