Сёння: 25 апреля, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
«Нашы дзеці» у архівах

«Нашы дзеці» у архівах

16 снежня 2022 г. Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне
ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі выхаванцы дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Кобрынская дзіцячая вёска».

Супрацоўнікі архіва расказалі выхаванцам аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзецям былі прадэманстраваны дакументы раённых Надзвычайных камісій па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненага імі ўрону. Выхаванцаў азнаёмілі з сайтам «Архівы Беларусі» і інфармацыйным парталам «Партызаны Беларусі».

изображение_viber_2022-12-16_17-01-50-294.jpg

Дзецям была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, падчас якой яны пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам. У прыватнасці, выхаванцам былі прадэманстраваны дакументы Кобрынскай дзіцячай вёскі, якія знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў архіве.

изображение_viber_2022-12-16_17-02-01-959.jpg

Дзеці таксама пабывалі на майстар-класе, падчас якога супрацоўнікі архіва паказалі, якім чынам дакументы праходзяць поўную архіўную апрацоўку перад тым, як паступіць на пастаяннае захоўванне.

изображение_viber_2022-12-16_17-02-25-651.jpg

У другой палове дня работнікі архіва сумесна з супрацоўнікамі аддзела прымусовага выканання Кобрынскага раёна пабывалі ў гасцях
у выхаванцаў Кобрынскай дзіцячай вёскі, павіншавалі іх з надыходзячымі навагоднімі святамі і ўручылі салодкія падарункі.

изображение_viber_2022-12-16_17-03-33-976.jpg

 

16.12.2022

Возврат к списку