Сёння: 23 апреля, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб правядзенні галоўным упраўленнем юстыцыі семінара для юрыстаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных арганізацый, іншых арганізацый з доляй дзяржавы ў іх маёмасці па актуальных пытаннях прававога рэгуля

Аб правядзенні галоўным упраўленнем юстыцыі семінара для юрыстаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных арганізацый, іншых арганізацый з доляй дзяржавы ў іх маёмасці па актуальных пытаннях прававога рэгуля

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі арганізоўвае правядзенне 27 лістапада 2020 г. бясплатнага семінара для юрыстаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і работнікаў юрыдычных службаў дзяржаўных арганізацый, іншых арганізацый з доляй дзяржавы ў іх маёмасці па актуальных пытаннях прававога рэгулявання эканамічных адносін, прымянення медыяцыі ў мэтах ўрэгулявання спрэчак, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай ці іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці.

Выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) абавязкова.

Семінар будзе праводзіцца 27 лістапада 2020 г. у будынку аблвыканкама (г. Брэст, вул. Леніна, 11) у канферэнц-зале (уваход з боку Брэсцкага гарвыканкама) з выкананнем патрабаванняў па сацыяльнаму дыстанцыраванню. Пачатак у 11.00.

План правядзення семінара

№п/п

Тэма

выступа

Дакладчык

Час

1.

Адкрыццё семінара

Ганенко Эльвіра Віктараўна,

начальнік аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення юстыцыі

11.00-11.05

2.

1.Карпаратыўныя канфлікты, прычыны ўзнікнення, вострыя вуглы. Права на спадчыну бізнеса.

2.Прызнанне рашэнняў агульных сходаў удзельнікаў / акцыянераў несапраўднымі.

3. Буйныя здзелкі і здзелкі з зацікаўленасцю афіляваных асоб. Праблема даказвання страт.

4. Праект Закона аб гаспадарчых таварыстваў, развіццё карпаратыўнага кіравання.

Аноп Ірына,

адвакат адвакацкага бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры»

11.05-13.00

3.

«Добраахвотная ліквідацыя як спосаб ухілення ад выканання абавязацельстваў: прыклады злоўжывання даўжнікамі сваімі правамі, выкарыстання «лягальнай» адтэрміноўкі выканання абавязацельстваў, датэрміновага скасавання дамовы арэнды арэндадаўцам»

Вакульчык Ірына Станіславаўна,

намеснік дырэктара па прававых пытаннях ТАА «Вэст-Холдэрс», юрыст групы кампаній

13.00-13.15

4.

Закрыццё семінара

Ганенко Эльвіра Віктараўна,

начальнік аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення юстыцыі

13.15-13.20

Жадаючых праслухаць дакладчыкаў семінара просім інфармаваць галоўнае ўпраўленне юстыцыі па тэлефонах 8 (0162) 21-33-71 і 21-66-74.

11.11.2020

Возврат к списку