Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама наведаў Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці
9 ліпеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс наведаў Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.
Кіраўнік рэгіёну азнаёміўся з сучаснымі ўмовамі захоўвання дакументаў у будынку архіва па вул. Энгельса, 8, уведзенага ў эксплуатацыю зусім нядаўна пасля завяршэння яго капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй.
Дырэктар архіва Ганна Карапузова расказала аб асноўных напрамках дзейнасці, дасягненнях і вырашаемых праблемных пытаннях. У ходзе экскурсіі была паказана работа лабараторыі па рэстаўрацыі і рамонту дакументаў, абсталявання чытальнай залы для карыстальнікаў. У архівасховішчы была дадзена магчымасць азнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі. Самыя раннія дакументы, якія захоўваюцца архівам, датаваны 1919 годам. У канцы сустрэчы Анатоль Ліс адзначыў, што створаныя ўмовы работы трэба і далей падтрымліваць і захоўваць./span>