Сёння: 19 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Спяшайцеся рабіць дабро

Спяшайцеся рабіць дабро

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй – віншаваць школьнікаў з пачаткам навучальнага года. Так, выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна сёлета павіншавалі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Бресцкага аблвыканкама. Намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання – начальнік аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Юлія Юхнова пажадала выхаванцам поспехаў у новым навучальным годзе, высокіх адзнак і ўручыла папкі з канцылярскімі прыладамі.

Акрамя таго, старшыня абласнога маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Крыніцы творчасці» Марына Марчук правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак майстар-клас па выцінанцы, дзе кожны змог прадэманстраваць свае таленты ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Навучэнцы выразалі з паперы розныя фігуркі і гаварылі аб выбары будучай прафесіі.
IMG_7728.jpg
02.09.2022

Возврат к списку