Главное управление юстицииБрестского областного исполнительного комитета
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці
Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці быў створаны пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР на падставе пастановы СНК БССР ад 11 лютага 1940 г. № 182 «Об организации архивного дела в Барановичской, Пинской, Вилейской, Брестской и Белостокской областях БССР» для канцэнтрацыі, уліку, захоўвання і навуковай распрацоўкі архіўных дакументаў
Храналагічны перыяд с 1919 г. па цяперашні час.
Тэрытарыяльны ахоп
- Баранавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі паветы Мінскай губерні (дакументы за 1919-1920 гг.)
- Палескае ваяводства і Баранавіцкі павет Навагрудскага ваяводства Польшчы (перыяду ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польшчы ў 1921-1939 гг.) (дакументы за 1919-1939 гг.)
Акрамя таго, фрагментарна прадстаўлены дакументы, якія адносяцца да Беластоцкага, Віленскага, Навагрудскага ваяводстваў Польшчы (тэрыторыі, якія у цяперашні час ўваходзяць у склад цяпер існуючых Гродзенскай, часткова Віцебскай і Мінскай абласцей Рэспублікі Беларусь), а таксама - да Варшаўскага, Валынскага, Келецкага, Кракаўскага, Львоўскага, Люблінскага ваяводстваў Польшчы (тэрыторыі, у цяперашні час не ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь) за 1919-1939 гг.
- лiквiдаваныя Высокаўскі, Дамачаўскі раёны Брэсцкай вобласці
- горад Брэст, Брэсцкі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Маларыцкі раёны Брэсцкай вобласці (з 1939 г.)
Кантактная інфармацыя
Адрас: вул. В.Харужай, 15, 224030, г. Брэст, Беларусь

Тэлефоны: (коды: міжнародны +375 162; па Беларусі 8 0162) 21 62 94; факс 21 61 29
E-mail: oblgosarhiv@brest.by
Час працы: панядзелак-пятніца 8.30.-17.30
Стол даведак: панядзелак, серада, пятніца 8.00-13.00, 14.00-17.30, аўторак, чацвер 8.30-13.00, 14.00-20.00, трэцяя субота месяца (акрамя святаў) 8.30.-13.00, 14.00-17.30
Чытальныя залы: панядзелак-пятніца 8.30.-17.30
З 19 верасня 2017 г. адкрыты для абслугоўвання карыстальнікаў дзве чытальныя залы:
у будынку па вул. Энгельса, 8 – выдаюцца для работы дакументы перыядаў 1919-1939, 1941-1944 гг.;
у будынку па вул. В. Харужай, 15 – выдаюцца для работы дакументы перыядаў 1939-1941, 1944-1991, з 1991 г.
Дырэктар: Карапузава Ганна Генадзеўна, тэл. 22 12 59
Нам. дырэктара: Грушко Сяргей Васільевіч, тэл. 22 08 19