Сёння: 2 Снежня, Серада

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці


1. Функцыі
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі на групу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўскладаюцца наступныя функцыі:
1.1. Фарміраванне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб бухгалтарскім уліку ўліковай палітыкі, зыходзячы з асаблівасцяў дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі, неабходнасці яе фінансавай устойлівасці.
1.2. Распрацоўка формаў дакументаў для ўнутранай бухгалтарскай справаздачнасці.
1.3. Забеспячэнне парадку правядзення інвентарызацый.
1.4. Кантроль за правядзеннем гаспадарчых аперацый.
1.5. Захаванне тэхналогіі апрацоўкі бухгалтарскай інфармацыі і парадку дакументаабароту.
1.6. Забеспячэнне рацыянальнай арганізацыі бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ў галоўным упраўленні юстыцыі на аснове прымянення сучасных тэхнічных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій, прагрэсіўных формаў і метадаў ўліку і кантролю.
1.7. Фарміраванне і своечасовае прадстаўленне поўнай і дакладнай бухгалтарскай інфармацыі аб дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі, яе маёмасным становішчы, прыбытках і выдатках.
1.8. Улік маёмасці, абавязацельстваў і гаспадарчых аперацый, асноўных сродкаў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў.
1.9. Своечасовае адлюстраванне на рахунках бухгалтарскага уліку аперацый, звязаных з іх рухам.
1.10. Правядзенне разлікаў па заработнай плаце.
1.11. Правільнае налічэнне і пералічэнне падаткаў і збораў у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты, страхавых узносаў у дзяржаўныя пазабюджэтныя сацыяльныя фонды, плацяжоў у банкаўскія ўстановы, сродкаў на фінансаванне капітальных укладанняў.
1.12. Кантроль за выкананнем парадку афармлення першасных і бухгалтарскіх дакументаў, разлікаў і плацежных абавязацельстваў, расходавання фонду заработнай платы, за усталяваннем службовых акладаў работнікам арганізацыі, правядзеннем інвентарызацыі асноўных сродкаў.
1.13. Прыняцце мер па папярэджанні нястач, незаконнага расходавання грашовых сродкаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, парушэнняў фінансавага і гаспадарчага заканадаўства.
1.14. Праца па забеспячэнні строгага захавання штатнай, фінансавай і касавай дысцыпліны, выканання каштарысаў выдаткаў, законнасці спісання з рахункаў бухгалтарскага ўліку нястач, дэбіторскай запазычанасці і іншых страт, забеспячэнню захаванасці бухгалтарскіх дакументаў, афармлення і здачы ў архіў.
1.15. Складанне балансу аб выкарыстанні бюджэту, іншых формаў бухгалтарскай і статыстычнай справаздачнасці і прадстаўленне іх ва ўстаноўленым парадку ў адпаведныя органы.
1.16. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне раённых (гарадскіх) аддзелаў прымусовага выканання.

Рэжым працы: штодзённа: з 8.30 да 17.30

перапынак: з 13.00 да 14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

 

Прыём грамадзян:

Дні прыёму
Час прыёму
Нумар кабінета
Галоўны бухгалтар
Парафенюк Іна Генадзьеўна
штодзённа
8.30-13.00
14.00-17.30
№ 57



12.05.2010