Сёння: 29 марта, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by
Схема праезду




Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб наведванні выпраўленчай установы адкрытага тыпу №1

Аб наведванні выпраўленчай установы адкрытага тыпу №1

Прадстаўнікі грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі 25.11.2019 наведалі выпраўленчую установу адкрытага тыпу №1 (далей –ВУАТ №1) у мэтах ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.
У ходзе наведвання названай выпраўленчай установы грамадская назіральная камісія правяла агляд санітарна-бытавых умоў утрымання асуджаных, азнаёмілася з арганізацыяй вольнага часу асуджаных, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правялі анкетаванне асоб, якія змяшчаюцца ў ВУАТ №1.
У ВУАТ №1 адбываюць пакарання 35 асуджаных, ўсе працаўладкаваныя.
У ходзе праведзеных гутарак з асуджанымі скаргаў і нараканняў на працу адміністрацыі папраўчай установы і ўмовы размяшчэння не паступала.
Умовы размяшчэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў ВУАТ №1 адказваюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання.