Сёння: 23 апреля, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел архіўных устаноў, натарыята і загсаў

Аддзел архіўных устаноў, натарыята і загсаў

Кантактная інфармацыя
Адрас: вул. Леніна, 11, 224005, г. Брэст, Беларусь
Рэжым работы: панядзелак - пятніца 8.30-17.30, перапынак з 13.00 да 14.00

Пасада,
прозвішча, імя

Асноўныя абавязкі

Тэлефон
коды: міжнародны + 375 162;
па Беларусi 8 0162
Кабiнет
Начальнiк
Кралько
Наталля Мiхайлаўна
Агульнае кіраўніцтва аддзелам,
выкананне функцый у сферы архіўнай справы і справаводства
21 33 86 (факс) 62
Намеснiк начальнiка
Варатнiкова
Наталля Мiкалаеўна

Выкананне функцый у сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, дзейнасці органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (органаў загса), рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнасці па аказанню юрыдычных паслуг. 21 66 65 17
Галоўны спецыяліст
Мазько Таццяна Мікалаеўна 
Выкананне функцый у сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнаці па аказанні юрыдычных паслуг, прастауленне апастыль на дакументах, выходных з судоў, натарыяльных архіваў, ад натарыусаў. 21 62 36 17
  Галоўны спецыяліст
Завадская Вераніка Васільеўна

26 98 33 23
Група архіва органаў, рэгіструючых акты грамадзянскага стану
(224030, г. Брэст, пл. Свабоды,18)
Ашарчук Марына Барысаўна Загадчык групай
59 32 69 -
Черняковская Екатерина Андреевна
Архіварыус 21 17 38 -
  

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА

У сферы архіўнай справы і справаводства

  • ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы архіўнай справы і справаводства на тэрыторыі Брэсцкай вобласці;
  • кіраўніцтва дзейнасцю дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласцi: Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласцi; Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы; Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне; Занальны дзяржаўны архіў у г. Пінску;
  • аказанне метадычнай дапамогі дзяржаўным архівам, тэрытарыяльным (гарадскiм або раённым) архівам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Брэсцкай вобласці;
  • фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне захаванасці дакументаў, арганізацыя іх дзяржаўнага ўліку і выкарыстання;
  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы архіўнай справы і справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. 

Пры аддзеле дзейнічае экспертна-праверачная камісія (ЭПК) для разгляду навукова-метадычных і практычных пытанняў экспертызы каштоўнасці дакументаў і камплектавання імі дзяржаўных архіваў, а таксама архіваў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, арганізацыі дакументаў у справаводстве арганізацый, ажыццяўлення метадычнага кіраўніцтва і кантролю за дзейнасцю экспертна -метадычных камісій (ЭМК) дзяржаўных архіваў і экспертных камісій (ЭК) арганізацый.

У сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці

  • ажыццяўленне кантролю за выкананнем натарыусамі, Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай заканадаўства аб натарыяце;
  • ажыццяўленне рэгістрацыі натарыяльных кантор, натарыяльных бюро;
  • удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне рэгулявання натарыяльнай дзейнасці;
  • садзейнічанне Брэсцкай абласной натарыяльнай палаце ў інфармацыйна-прававым забеспячэнні дзейнасці натарыусаў, правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі натарыусаў.
У сферы дзейнасці органаў запісу актаў грамадзянскага стану (органаў загса)  
ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчых камітэтаў, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых і сельскіх выканаўчых і распарадчых органаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
 

У сферы рэгулявання адвакацкай дзейнасці, рыэлтарскай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг

  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Брэсцкай абласной калегіяй адвакатаў;
  • ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі кантролю за выкананнем заканадаўства пры аказанні юрыдычных паслуг грамадзянам і арганізацыям;
  • па выніках аналізу дзейнасці асоб, якія маюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, ўнясенне прапаноў аб яе нарматыўным рэгуляванні;
  • ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь іншых паўнамоцтваў, звязаных з рэгуляваннем адвакацкай дзейнасці і дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг;
  • ажыццяўленне кантролю за правамернасцю выдачы ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый і спецыялістаў па рыэлтарскай дзейнасці;
  • прастаўленне пры прад'яўленні штатнага раскладу рыэлтарскай арганізацыі штампа на анкетах асоб, якія прэтэндуюць на атрыманне пластыкавых картак спецыяліста па рыэлтарскай дзейнасці, і прыём на захоўванне ідэнтыфікацыйных пластыкавых картак кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
  • аказанне садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі асоб, якiя маюць пасведчанне аб атэстацыі юрыста, пасведчанне аб атэстацыі рыэлтэра.
Група архіва органаў, рэгіструючых акты грамадзянскага стану
забеспячэнне фарміравання ў кнiгi рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану, уліку, захаванасці, унясення змяненняў і дапаўненняў, выкарыстання другiх экзэмпляраў запісаў актаў грамадзянскага стану, зарэгістраваных органамі загса вобласці, і метрычных кніг, а таксама перадача кніг рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (метрычных кніг) ва ўстаноўленым парадку па заканчэнні 100 гадоў на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы Рэспублікі Беларусь. 

12.05.2010