Главное управление юстицииБрестского областного исполнительного комитета
Работнікі органаў прымусовага выканання падзяляюцца на работнікаў, якія з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі, і работнікаў, якія ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне дзейнасці дзяржаўнага органа і не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.
Асоба, якая прэтэндуе на займанне пасады судовага выканаўцы ў органах прымусовага выканання Брэсцкай вобласці, можа звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама па адрасе: г. Брэст, праспект Машэрава, 6.
Пасля праходжання гутаркі ў галоўным упраўленні юстыцыі, у адносінах да асобы, якая прэтэндуе на займанне пасады судовага выканаўцы, праводзіцца праверка ў адпаведнасці з Указом Президента Республики Беларусь от 23.02.2022 №66 «О совершенствовании работы с кадрами в государственных органах».
Па выніках праверкі прымаецца рашэнне аб допуску да здачы экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу.
У выпадку паспяховай здачы экзамена для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, асоба, якая прэтэндуе на займанне пасады судовага выканаўцы, можа быць назначана ў якасці стажора судовага выканаўцы. Гэта дазволіць кандыдату пад кіраўніцтвам вопытных работнікаў вывучыць арганізацыю працы ОПВ, спецыфіку прафесіі, набыць практычныя навыкі і веды, неабходныя для далейшай працы ў якасці судовага выканаўцы. Таксама дадзеная стажыроўка, у сваю чаргу, дазволіць наймальніку вывучыць маральныя і дзелавыя якасці кандыдата, яго веды і яго патэнцыял.
Парадак праходжання стажыроўкі зацверджаны постановлением Министерства юстиции Республики Беларусь от 01.06.2021 № 103.
Агульная фактычная працягласць стажыроўкі не можа перавышаць трох месяцаў і вызначаецца з улікам вопыту работы асобы, якая назначаецца ў якасці стажора.
Стажыроўка ўключае вывучэнне практыкі прымянення заканадаўства ў дзейнасці органаў прымусовага выканання ў адпаведнасці з праграмай праходжання стажыроўкі.
Пасля праходжання стажыроўкі стажор праходзіць сумоўе ў упраўленні прымусовага выканання, дзе ажыццяўляецца абарона стажорам справаздачы аб праходжанні стажыроўкі і тэсціраванне на веданне заканадаўства, якое рэгулюе выканаўчую вытворчасць.
Кваліфікацыйны іспыт для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, праводзіцца ў адпаведнасці з Указом Президента Республики Беларусь от 17марта2005г. №139 «Об утверждении Положения о квалификационном экзамене для лиц, впервые поступающих на государственную службу»