Главное управление юстицииБрестского областного исполнительного комитета
УВАГА! Набліжаецца тэрмін прадастаўлення штогадовай інфармацыі арганізацыйнымі структурамі палітычных партый
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нагадвае, што згодна з патрабаваннямі часткі пятай артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.10.1994 № 3266-XII “Аб палітычных партыях” арганізацыйныя структуры палітычных партый з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік абавязаны штогод да 31 прадстаўляць:
- інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць наяўнасць юрыдычнага адраса;
- спісы членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры, у якіх указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці),
дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы (вучобы), нумар кантактнага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата выбрання кожнага з членаў, з дадаткам адпаведных пратаколаў. У выпадку змен у складзе выбарных органаў арганізацыйнай структуры палітычнай партыі неабходныя звесткі падаюцца ў адпаведнае ўпраўленне юстыцыі ў месячны тэрмін з дня прыняцця такога рашэння;
- інфармацыю аб колькасці арганізацыйнай структуры;
- звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах арганізацыйнай структурай за год.
Вышэйназваная інфармацыя адносна ніжэйстаячых арганізацыйных структур прадстаўляецца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі абласнымі арганізацыйнымі структурамі палітычнай партыі, а ў выпадку адсутнасці абласной арганізацыйнай структуры палітычнай партыі - раённымі і гарадскімі арганізацыйнымі структурамі палітычнай партыі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (80162) 30 16 04.