Сёння: 6 мая, Панядзелак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
11 лютага 2020 г. спаўняецца 80 гадоў з дня стварэння архіўнай службы і дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці!

11 лютага 2020 г. спаўняецца 80 гадоў з дня стварэння архіўнай службы і дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці!

2020_02_10_01.png

Сёння ў дзяржаўных архівах вобласці захоўваецца бясцэнная   спадчына – больш за паўтара мільёна дакументаў, у тым ліку адмыслова каштоўных, найважнейшых гістарычных звестак аб мінулым Брэстчыны, яе эканоміцы, палітыцы, культуры.

Вядзецца ўнікальная даследчая работа, ажыццяўляецца алічбаванне дакументаў, асвойваюцца найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі. Але нават самая дакладная лічбавая копія ніколі не зможа замяніць галоўнае багацце любога архіва – сапраўдны дакумент.

Сучасны архіў стаў сховішчам нацыянальнага інтэлектуальнага рэсурсу. І гэты рэсурс сёння з'яўляецца самым запатрабаваным як дзяржавай, бізнесам, так і грамадзянамі.

Работа архівіста патрабуе самых рознабаковых ведаў – у вобласці гісторыі, юрыспрудэнцыі, археаграфіі, дакументазнаўства, гісторыі дзяржустаноў і многіх іншых навук, ведаў замежных моў.

2020_02_10_02.png

Паважаныя архівісты!

У гэты памятны дзень прыміце словы шчырай удзячнасці, павагі і падзякі за вашу высокапрафесійную працу, за заслужаны ўклад у развіццё рэгіёну.

Ад усёй душы жадаем працвітання, здароўя, творчых поспехаў у дасягненні намечаных мэт на карысць развіцця архіўнай справы і чалавечай удзячнасці за вынікі вашай працы!

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

10.02.2020

Возврат к списку