Сёння: 26 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Калегія галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 09.08.2019

Калегія галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 09.08.2019

8-9 жніўня 2019г. на базе аддзела загса Столінскага райвыканкама адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі «Аб выніках работы органаў загса Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2019 г. i задачах на другое паўгоддзе 2019 г». У пасяджэнні калегіі прыняў удзел старшыня Столінскага райвыканкама Пратасавіцкі Рыгор Васільевіч, а таксама начальнікі аддзелаў загса гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці.

коллегия 09.08.2019.jpg

Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч пазначыў задачы, якія стаяць у 2019 годзе непасрэдна перад органамі загса, нацэліў прысутных на выкананне гэтых задач. На калегіі было заслухана выступленне намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Стельмашук Яны Фаатовны «Аб выніках работы органаў загса Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2019 года» і начальніка аддзела загса Маларыцкага райвыканкама Гарбацэвіч Людмілы Уладзіміраўны «Аб захаванні патрабаванняў заканадаўства пры размяшчэнні інфармацыі на інтэрнэт-сайтах». Удзельнікі калегіі абмеркавалі актуальныя пытанні, якія тычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Акрамя таго, галоўным упраўленнем юстыцыі ў рамках рабочай паездкі арганізаваны і праведзены агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод кіраўнікоў аддзелаў загса па правядзенні цырымоніі «Урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу». Месца сярод пераможцаў у дадзеным конкурсе размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняла начальнік аддзела загса Кобрынскага райвыканкама Ляўчук М.В., другое - начальнік аддзела загса Пружанскага райвыканкама Тиборовская Н.Р., трэцяе - начальнік аддзела загса Маларыцкага райвыканкама Гарбацэвіч Л.В.

Таксама ў рамках правядзення адзіных дзён інфармавання, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі С.А.Калиновский, як член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, правёў тлумачальную працу з кіраўнікамі аддзелаў загса вобласці, у ходзе якой паставіў задачы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пазначыў магчымыя праблемныя пытанні.

12.08.2019

Возврат к списку