Сёння: 27 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб адкрыцці выставы “Аб гісторыі святкавання Дня горада” у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

Аб адкрыцці выставы “Аб гісторыі святкавання Дня горада” у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці напярэдадні святкавання тысячагадовага юбілею горада Брэста арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная гісторыі свята Дня горада.

На выставе прадстаўлены планы і праграмы па правядзенні Дня горада ў розныя гады і фотарэпартажы з газеты «Заря», якія апавядаюць пра тое, як праходзілі святочныя мерапрыемствы.

На выставе экспануюцца каля 20 дакументаў і артыкулаў з газеты, у прыватнасці, аб святкаванні 950-годдзя Брэста ў маі 1969 г., 970-годдзя – у верасні 1989 г., 975-годдзя – у ліпені 1994 г., чарговых гадавін горада, у тым ліку юбілейных, у канцы 1990-х, у 2000-х, у 2015 гг., а таксама тэкст гімна горада, абранага ў 2007 годзе на конкурснай аснове.

Пачынаючы з 1989 года, Дзень горада сталі адзначаць штогод, а з 1994 года святкаванне Дня горада прымеркавалі да дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (28 ліпеня).

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў Дзень горада, былі канцэрты, тэатралізаваныя паказы, народныя гулянні, кірмашы, паказы мод, танцавальныя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, карнавалы, розныя конкурсы, выставы, фестывалі і іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы, урачыстыя адкрыцці знакавых аб'ектаў, помнікаў, памятных знакаў і т.п.

У канцэртах, акрамя выканаўцаў і творчых калектываў Брэста, прымалі ўдзел і зоркі савецкай і расійскай эстрады: Міхаіл Баярскі (1989 г.), Леў Лешчанка (2009 г.), Таісія Павалій (2015 г.) і інш. У 1994 годзе ў ходзе святкавання 975-годдзя горада і 50-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся маштабны канцэрт, арганізаваны тэлекампаніяй «Астанкіна», у якім прынялі ўдзел А.Пахмутова, ансамбль «Песняры», Л.Гурчанка, Э.Пьеха, Н.Бабкіна, В.Талкунова, група «На-На» і іншыя вядомыя артысты.

Выстава экспануецца ў фае будынка архіва па вул. В.Харужай, 15.

Фото выставки_День города.jpg

03.09.2019

Возврат к списку