Сёння: 26 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб удзеле у рабоце круглага стала «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах»

Аб удзеле у рабоце круглага стала «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах»

4 верасня 2019 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у рабоце рэспубліканскага круглага стала «Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў дакументах і матэрыялах», арганізаванага Брэсцкай абласной бібліятэкай ім. М.Горкага і прымеркаванага да святкавання 1000-годдзя горада Брэста.

Фото 1.JPG Фото 2.JPG

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі музеяў, архіваў, бібліятэк, навукоўцы-гісторыкі, журналісты, пісьменнікі, калекцыянеры і краязнаўцы. Прагучалі выступленні, прысвечаныя розным перыядам і аспектам гісторыі Брэста.

Дырэктар дзяржархіву Брэсцкай вобласці выступіла з дакладам на тэму: «Брэст у выданнях Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці: публікацыйны вопыт», у якім апавядала пра вопыт архіва па падрыхтоўцы да выдання зборнікаў архіўных дакументаў, прысвечаных гісторыі горада Брэста ў розныя перыяды («Брест в 1919-1939 гг. Документы и материалы» (2009), «Брест в 1939-1941 гг. Документы и материалы» (2012), «Брест в 1941-1944 гг. Оккупация» (2016)).

 1. Обложка сборника БРЕСТ 1919-1939.jpg 2. Обложка сборника БРЕСТ 1939-1941.jpg 3. обложка сборника БРЕСТ 1941-1944.jpg

У рамках круглага стала адбылася прэзентацыя электроннага мультымедыйнага выдання «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», падрыхтаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў партнёрстве з Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М.Горкага і Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Экземпляр электроннага выдання быў перададзены Дзяржаўнаму архіву Брэсцкай вобласці.

09.09.2019

Возврат к списку