Сёння: 20 мая, Панядзелак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
К 100-летию органов ЗАГС Республики Беларусь

К 100-летию органов ЗАГС Республики Беларусь


– Кожны месяц мы праводзім па тры, пяць ато і па сем рэгістрацый у калоніі, – адзначыла начальнік аддзела ЗАСГа Наталля Аўрусевіч. – У мінулым годзе там было заключана 44 шлюбы, калі ў цэлым у горадзе прайшлі 275 рэгістрацый, а за чатыры месяцы гэтага года запаветнае “так” за кратамі сказалі ўжо 14 пар. У тым асаблівасць нашага раёна, што на нашай тэрыторыі знаходзіцца адразу дзве папраўчыя ўстановы, але грамадзяне краіны нават адбываючы пакаранне маюць права на ўступленне ў шлюб і мы прадастаўляем ім такую магчымасць.

У сваёй віншавальнай прамове Наталля Аўрусевіч звярнула ўвагу маладых на тое, што іх важная падзея ў жыцці амаль супала са святкаваннем Міжнароднага дня сям’і ў краіне.

Сярод сённяшніх трох пар маладых, няма нашых землякоў, у шлюб уступалі жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей і нават грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Для некага гэта быў першы шлюб у жыцці, нехта ўжо меў вопыт сямейнага жыцця. Гэта самыя розныя пары, кожная з асабістай, як правіла, гісторыяй, але з сённяшняга дня яны афіцыйна сталі сем’ямі, якім пасля заканчэння тэрмінаў пакарання жыць і працаваць у нашай краіне. Дык далучымся да слоў, што гучалі ў актавай зале калоніі і пажадаем новым сем’ям кахання і міру!

Дарэчы, гэта чарговая акцыя аддзела ЗАГСа, у цэлым па краіне зараз праходзіць чарга акцыі, прысвечаных святкаванню 100-годдзя з дня заснавання органаў ЗАГСа РБ. І жыхароў нашага раёна чакаюць яшчэ сюрпрызы. Аб усім чытайце на старонках “Івацэвіцкага весніка”.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ.



19.05.2017