Сёння: 28 марта, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by
Схема праезду




Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
УВАГА! Набліжаецца тэрмін прадастаўлення штогадовай інфармацыі арганізацыйнымі структурамі палітычных партый

УВАГА! Набліжаецца тэрмін прадастаўлення штогадовай інфармацыі арганізацыйнымі структурамі палітычных партый

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама нагадвае, што згодна з патрабаваннямі часткі пятай артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.10.1994 № 3266-XII "Аб палітычных партыях" арганізацыйныя структуры палітычных партый з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкі на ўлік абавязаны штогод да 31 сакавіка шляхам асабістага звароту, з дапамогай паштовай сувязі або ў электронным выглядзе прадстаўляць:
  • інфармацыю аб працягу сваёй дзейнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць наяўнасць юрыдычнага адрасу;
  • спісы членаў выбарных органаў арганізацыйнай структуры, у якіх пазначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці),
дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы (вучобы), нумар кантактнага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах і дата абрання кожнага з членаў, з дадаткам адпаведных пратаколаў. У выпадку змяненняў у складзе выбарных органаў арганізацыйнай структуры палітычнай партыі неабходныя звесткі прадстаўляюцца ў адпаведнае ўпраўленне юстыцыі ў месячны тэрмін з дня прыняцця такога рашэння;
  • інфармацыю аб колькасці арганізацыйнай структуры;
  • звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах арганізацыйнай структурай за год.

Вышэйназваная інфармацыя ў дачыненні да ніжэйстаячых арганізацыйных структур прадстаўляецца ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі абласнымі арганізацыйнымі структурамі палітычнай партыі, а ў выпадку адсутнасці абласной арганізацыйнай структуры палітычнай партыі – раённымі і гарадскімі арганізацыйнымі структурамі палітычнай партыі.


Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: (80162) 21 18 13.