Сёння: 2 Чэрвеня, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Выдача (замена), падаўжэнне пасведчання кіраўніка грамадскага аб'яднання і фонду

Выдача (замена), падаўжэнне пасведчання кіраўніка грамадскага аб'яднання і фонду

Пералік прадастаўляемых дакументаў:

• Заява (форма);

• дакументы, якія пацвярджаюць прызначэнне (выбранне) кіраўніка некамерцыйнай арганізацыі (копія загаду аб прызначэнні на пасаду кіраўніка і выпіска з працоўнага дагавора (кантракта) альбо копія пратаколу або выпіска з пратаколу органа, упаўнаважанага статутам арганізацыі, аб абранні кіраўніком);

• дзве фатаграфіі памерам 30х40 мм;

• дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 3 рабочых дня. 

Тэрмін дзеяння дакумента - да заканчэння ўстаноўленага тэрміну дзеяння. 

Памер платы, што спаганяецца за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры - 1 базавая велічыня. 

Падаўжэнне тэрміну дзеяння пасведчання кіраўніка зарэгістраванага грамадскага аб'яднання і фонду 

Пералік прадастаўляемых дакументаў:

• заява (форма);

• дакументы, якія пацвярджаюць тэрмін дзеяння паўнамоцтваў кіраўніка. 

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 3 рабочых дня. 

Тэрмін дзеяння дакумента - да заканчэння ўстаноўленага тэрміну дзеяння. 

Памер платы, што спаганяецца за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры - бясплатна.