Сёння: 4 декабря, Серада

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224701, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Міжнародны тыдзень архіваў у Баранавічах

Міжнародны тыдзень архіваў у Баранавічах

З 6 па 9 чэрвеня 2023 г. у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Баранавічы былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму тыдню архіваў.

Насычаным мерапрыемствамі прайшоў Міжнародны тыдзень архіваў у дзяржархіве. Былі праведзены кансультацыі па тэлефоне, Дзень адчыненых дзвярэй. У рамках гэтых мерапрыемстваў былі праведзены кансультацыі грамадзян і арганізацый па пытаннях выкарыстання дакументаў, навукова-тэхнічнай апрацоўцы і складанні наменклатур спраў.

Была праведзена экскурсія па дзяржархіве для вучняў 9 класа сярэдняй школы № 16 г. Баранавічы. Рабятам расказалі пра гісторыю архіўнай службы Беларусі, пазнаёмілі з дакументамі, якія захоўваюцца ў дзяржархіве, правялі ў архівасховішчы і расказалі пра асаблівасці захоўвання дакументаў. А таксама правялі прафарыентацыйную работу з навучэнцамі, дзе расказалі аб навучальных установах, якія ажыццяўляюць прафесійную падрыхтоўку па спецыяльнасцях, звязаных з архіўнай справай і справаводствам.

Супрацоўнікі дзяржархіва правялі Круглы стол, галоўнай задачай якога быў абмен досведам паміж аддзеламі. Спецыялісты аддзела справаводства і фарміравання НАФ унеслі прапановы па рабоце над падрыхтоўкай віртуальнай выстаўкі аб горадзе Баранавічы і расказалі работнікам аддзела выкарыстання дакументаў аб асаблівасцях работы з арганізацыямі.

Таксама 9 чэрвеня 2023 г. у выпуску Баранавіцкага радыё FM была агучаная радыёперадача, прысвечаная Міжнароднаму Дню архіваў.

IMG_20230612_112852~3.jpg

IMG_20230612_113732~3.jpg

12.06.2023

Возврат к списку