Сёння: 27 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Як архівісты прэзентавалі студэнтам унікальную выставу

Як архівісты прэзентавалі студэнтам унікальную выставу

Напярэдадні 84-годдзя з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці (4 снежня 1939 г.) супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці 29 лістапада прэзентавалі банэрную выстаўку «Брэсцкая вобласць: старонкі гісторыі» ва ўстанове адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт».

Студэнты азнаёміліся з прадстаўленымі на выстаўцы архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, артыкуламі з Брэсцкай абласной газеты «Зара», якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі (са снежня 1939 г. і да канца 1980-х гг.).

Выстаўка будзе экспанавацца ва ўніверсітэце да 8 снежня.

Фото 1_1.jpg

Фото 2_1.jpg

01.12.2023

Возврат к списку