Сёння: 2 Снежня, Серада

Кантактны тэлефон (факс): 21-25-29

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі

Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі


Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч

Кантактны тэлефон:

+375 162 21-56-27

 

Начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі кіруе дзейнасцю Галоўнага ўпраўлення юстыцыі і нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Галоўнае ўпраўленне юстыцыі задач і ажыццяўленне ім сваіх функцый, размяркоўвае абавязкі паміж сваімі намеснікамі, устанаўлівае ступень іх адказнасці і адказнасці начальнікаў структурных падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі за кіраўніцтва асобнымі напрамкамі яго дзейнасці, а таксама:

* праводзіць работу па арганізацыйнаму забеспячэнню дзейнасці тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання;

* праводзіць кадравую палітыку, накіраваную на ўкамплектаванне тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі высокакваліфікаванымі спецыялістамі, на іх прафесійнае навучанне і выхаванне на аснове строгага выканання заканадаўства, нормаў прафесійнай этыкі;

* распараджаецца грашовымі сродкамі ў межах зацверджанай каштарысу выдаткаў;

* ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб галоўным упраўленні юстыцыі.

Біяграфія

Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч нарадзіўся 3 студзеня 1969 года. У 1986 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння першага курса ў чэрвені 1987 года быў прызваны ва Ўзброеныя Сілы для праходжання вайсковай службы. З 1989 года па 1993 год працягнуў навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па размеркаванні быў накіраваны на працу стажорам народнага суддзі ў Баранавіцкі гарадскі народны суд, у снежні 1993 года быў пераведзены стажорам суддзі ў суд Кобрынскага раёна і г. Кобрына. У сакавіку 1993 года распараджэннем Брэсцкага аблвыканкама на яго было ўскладзена выкананне абавязкаў народнага суддзі гэтага суда. У 1995 годзе прызначаны суддзёй суда Кобрынскага раёна і г.Кобрына. Прысвоены другі кваліфікацыйны клас суддзі. Са жніўня 2005 года-начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Прысвоены другі клас дзяржаўнага служачага. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2016 г. № 469 прызначаны членам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.


12.05.2010