Сёння: 5 мая, Нядзеля

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2019 год

Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2019 год

У 2019 годзе дзяржаўныя архівы і тэрытарыяльныя (гарадскія і раённыя) архівы вобласці працягвалі ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гг. Вялікая ўвага ўдзялялася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій, павышэнню ўзроўню работы па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву.

У вобласці забеспячэння захаванасці дакументаў вялася работа, накіраваная на забеспячэнне эксплуатацыйнай надзейнасці і супрацьпажарнай бяспекі будынкаў.

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці (далей – аблархіў) праведзены капітальны рамонт даху будынка па вул. В. Хоружей, 15. Ва ўсiх занальных дзяржархiвах праведзены рамонты памяшканняў у асноўных будынках.

У дзяржархiвы ў працэсе камплектавання на пастаяннае захоўванне паступіла 20 460 адзінак захоўвання, у тым ліку 20 395 адз. зах. кіраўніцкай дакументацыі ад 211 арганізацый вобласці.

Па стане на 01.01.2020 крыніцамі камплектавання дзяржархiваў з'яўляюцца 1 068 арганізацый вобласці. На пастаянным захоўванні знаходзіцца 1 741 639 адз. зах. у складзе 3 834 фондаў.

Дзяржархiвамi аказана метадычная і практычная дапамога ва ўпарадкаванні дакументаў пастаяннага захоўвання 251 арганізацыi. Былі ўзгоднены вопісы спраў па асабістым складзе ў аб'ёме 23 556 адз. зах. (148 % ад планавых заданняў).

Арганізацыям, якія з'яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархiваў, аказана метадычная дапамога ў распрацоўцы і ўзгадненні 172 наменклатур спраў, 105 палажэнняў аб экспертных камісіях, 97 палажэнняў аб архівах арганізацый.

Аказана дапамога ў распрацоўцы інструкцый па справаводстве РСУП «Брэстплемпрадпрыемства», ААТ «Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод «Белалка», інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кобрынскім раёне.

Праведзена 18 семінараў з прадстаўнікамі справаводных і архіўных службаў арганізацый вобласці па пытаннях справаводства і работы архіваў арганізацый, 834 кансультацыі па пытаннях распрацоўкі наменклатур спраў, парадку вядзення справаводства, афармлення дакументаў і інш.

Пазаштатнымі інспектарамі архіваў і справаводства Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ў справаздачным годзе ажыццёўлена 20 планавых праверак арганізацыі справаводства і работы архіваў дзяржаўных органаў. Па выніках праверак у сувязі з выяўленымі парушэннямі ў сферы архіўнай справы і справаводства складзена 15 актаў, у якіх рэкамендаваны да выканання 50 мерапрыемстваў.

Найважнейшай сферай дзейнасці з'яўляецца работа па інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў і выкананні запытаў.

У 2019 годзе дзяржархiвамi выканана 4930 запытаў, у тым ліку 352 тэматычных, 1258 біяграфічных і 43 генеалагічных, а таксама 3 277 запытаў сацыяльна-прававога характару. У дзяржархiвы звярнулася асабіста 919 наведвальнікаў. Са станоўчым вынікам выканана 60 % запытаў.

У чытальных залах дзяржархiваў працавала 407 карыстальнікаў, у тым ліку 37 замежных грамадзян. Па заказах карыстальнікаў чытальных залаў было выраблена звыш 10 тыс. копій архіўных дакументаў.

Па матэрыялах архіўных дакументаў дзяржархiвы вобласці падрыхтавалi 20 артыкулаў. Архівісты прымалi ўдзел у выпусках радыёперадач, тэлеперадач. Арганізавана і праведзена 13 аглядных экскурсій па архівах.

Падрыхтавана 10 выстаў дакументаў.

У будынках дзяржархiваў экспанаваліся выставачныя стэнды з падборкай дакументаў і фотадакументаў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Акрамя таго, аблархівам былі падрыхтаваны на працягу года выставы дакументаў, прысвечаным iншым памятным датам:

«Брэст. ХХ стагоддзе: старонкі гісторыі» (да 1000-годдзя горада Брэста);

«З гісторыі святкавання Дня горада»;

«Гісторыя развіцця Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў» (экспанавалася ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі);

«Гісторыя Брэсцкай вобласці ў архіўных дакументах» (падрыхтавана для ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 80-годдзю з дня стварэння Брэсцкай вобласці, якое праходзіла ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі).

18 тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў вобласці выконвалі сваi асноўныя функцыі – камплектаваліся дакументамі ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання вобласці, забяспечвалі іх улік, захаванасць і выкарыстанне.

У 2019 годзе паступілі на захоўванне дакументы ад 858 ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання (у тым ліку ад 409 індывідуальных прадпрымальнікаў) агульным аб'ёмам 19 635 адз. зах. Выканана звыш за 5 тыс. запытаў сацыяльна-прававога характару (аб пацвярджэнні працоўнага стажу, аб памеры заработнай платы і інш.), з іх са станоўчым вынікам – 3119 запытаў (62 %).

Па стане на 01.01.2020 у 18 гарадскіх і раённых архівах вобласці захоўваецца 205 856 адз. зах. на папяровой аснове ў складзе 7 315 фондаў.

17.02.2020

Возврат к списку