Сёння: 19 апреля, Пятніца

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта

Нароўні з ужо існуючым сэрвісам электроннага прадстаўлення запытаў, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь рэалізавана новая магчымасць атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Так, любы жадаючы можа запытаць інфармацыю і атрымаць яе на працягу 5 хвілін на свой e-mail, указаны ў запыце.

Для гэтага на вэб-партале АДР дастаткова запоўніць заяву (запыт) і з дапамогай АРІП выплаціць дзяржаўную пошліну, памер якой роўны 0.5 базавай велічыні.

Дадзеная магчымасць рэалізавана для тых, каму дастаткова выпіскі з АДР у электронным выглядзе (напрыклад, для ўласных патрэб), паколькі дадатковы асобнік выпіскі на папяровым носьбіце ў такім выпадку прадастаўляцца не будзе.

У выпадку неабходнасці атрымання выпіскі на паперы заяўнік павінен скарыстацца іншым спосабам атрымання інфармацыі.

Усе звесткі аб парадку прадастаўлення інфармацыі з АДР размешчаны на вэб-партале АДР (раздзел «Прадастаўленне інфармацыі з АДР», падраздзел «Запытаць інфармацыю з АДР»).