Сегодня: 10 мая, Пятница

Контактный телефон (факс): 30-16-16
Органов принудительного исполнения: 30-16-22


Режим работы
Понедельник – пятница: 8:30 - 17:30
Перерыв на обед: 13:00 - 14:00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Прием граждан в соответствии с графиком.
Телефон горячей линии: 30-16-16
Контакт-центр системы органов принудительного исполнения Брестской области: 30-16-22
Почтовый адрес: 224030, г. Брест, проспект Машерова,6
E-mail: justice@brestjust.gov.by

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Главное управление юстиции
Брестского областного исполнительного комитета
Соты шлюб – у стогадовы юбілей

Соты шлюб – у стогадовы юбілей


Як і ўсе пары маладых, жаніх і нявеста пад гукі марша Мендэльсона ўвайшлі ў залу рэгістрацыі шлюбаў. Хлеб-соль, ручнік, які па традыцыі перад маладымі разаслалі на доўгае жыццё, абмен заручальнымі пярсцёнкамі, першы сямейны вальс… Усе гэтыя важныя атрыбуты вяселля ўспрымаліся ўрачыста і хвалююча. Але было і тое, што надало ўрачыстай рэгістрацыі сваю адметнасць. У рамках святочных мерапрыемстваў, якія праводзяцца аддзелам загса райвыканкама з нагоды 100-гадовага юбілею, маладую сямю павіншавала начальнік аддзела загса райвыканкама Наталля Камянчук і разам з пасведчаннем аб заключэнні шлюбу ўручыла Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сямі, памятны адрас і сувеніры. Атрымала віншаванне і падарунак юбілейная пара і ад кіраўніцтва раёна. Маладым жадаў шчасця, мудрасці ў пераадоленні ўсіх жыццёвых цяжкасцей намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. А свой першы сямейны вальс Арцём і Анастасія танцавалі пад музычны падарунак ад салісткі гарадскога Дома культуры Вікторыі Ляўчук.

Арцём Шчарбіна і Анастасія Валошчык у дзень падачы заявы і падумаць не маглі, што іх шлюб будзе сотым па ліку, зарэгістраваным аддзелам загса Маларыцкага райвыканкама.

- Гэта стала для нас самым сапраўдным прыемным сюрпрызам,  нечаканым і сімвалічным, дзяліліся ўражаннямі маладыя.

Кампазіцыя з паветраных шароў з лічбай 100 і лебедзямі – сімвалам чысціні і трываласці шлюбу – у руках Арцёма і Анастасіі надавала іх маленькаму святу асаблівы статус, напамінаючы, што кожная сям’я – гэта неад’емная частка грамадства.  Жаніху і нявесце госці жадалі пражыць не менш, як сто гадоў, мець сто надзейных сяброў і захаваць на ўсё жыццё лебядзіную вернасць.


14.11.2017