Сёння: 9 мая, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224030, г. Брест, пр. Машэрава, 6
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Міжранодны дзень архіваў

Міжранодны дзень архіваў

9 чэрвеня архіўны свет боль чым 190 краін нашай планеты адзначаў Міжранодны дзень архіваў. Гэта адносна маладое свята, заснаванае ў 2007 годзе Генеральнай асамблеяй ААН на канферэнцыі Міжнароднага савета архіваў. Першае святкаванне Міжнароднага дня архіваў прайшло ў 2008 годзе. Дату свята выбралі, кіруючыся гістарычнымі дадзенымі: 9 чэрвеня 1948 года рашэннем ЮНЕСКА быў заснаваны Міжнародны савет архіваў. Яго місія – спрыяць захаванню, развіццю і выкарыстанню сусветных архіваў.

У межах Міжнароднага тыдня архіваў супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску быў праведзены шэраг мерапрыемстваў.

6 чэрвеня 2022 года дырэктар архіва Ганчар Вольга Сяргееўна правяла касультацыю па пытаннях справаводства і архіўнай справы ў адной з найстарэйшых арганізацый, якая аказвае дапамогу людзям, якія сутыкнуліся з такімі захворваннямі як ВІЧ-інфекцыя і нарказалежнасць - БГА "Пазітыўны рух". Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, ІПС і выкарыстання дакументаў Неўдах Ганна Фёдараўна правяла кансультацыю ў ТАА "Альтыстранс-Захад".

7 чэрвеня 2022 года для супрацоўнікаў архіва былі праведзены конкурсы і віктарыны па гісторыі архіўнай справы. 10 чэрвеня архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Качаргіна Наталля Анатольеўна правяла майстар-клас для арганізацый – крыніц камплектавання архіва па ажыццяўленні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 18 арганізацый г. Пінска і Пінскага раёна. На працягу ўсяго тыдня ў архіве дзейнічала выстава архіўных дакументаў “Прафесія архівіст” (пра ветэранаў архіўнай службы: Васільева Івана Георгіевіча, дырэктара архіва з 1974 па 1986 год, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны; Нікіціну Надзею Валянцінаўну, дырэктара архіва з 1986 па 2014 год).

Тыдзень архіваў яшчэ раз паказаў, якая шматгранная прафесія архівіст. Правядзенне кансультацый, майстар-класаў, віктарын было вельмі плённым. Многія змаглі запазычыць для сябе вельмі важную і карысную інфармацыю, якую змогуць прымяніць у працы.

Такія сустрэчы ў архіве у будучыні стануць добрай традыцыяй…

13.06.2022

Возврат к списку