Сёння: 27 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2021 г.

Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2021 г.

19 ліпеня 2021 г. галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама праведзена ў дыстанцыйным фармаце нарада з дырэктарамі дзяржаўных архіваў вобласці, на якой былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе 2021 г.

У 2021 годзе дзяржаўныя архівы і тэрытарыяльныя (гарадскія і раённыя) архівы вобласці прыступілі да рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы 5 «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гг.

Планы работы ў першым паўгоддзі 2021 г. выкананы Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці, занальнымі дзяржаўнымі архівамі ў гг. Баранавічы, Кобрыне і Пінску па ўсіх асноўных паказчыках дзейнасці.

Вялікая ўвага ўдзялялася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій, павышэнню ўзроўню работы па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву.

У вобласці забеспячэння захаванасці дакументаў вялася работа, накіраваная на забеспячэнне эксплуатацыйнай надзейнасці і супрацьпажарнай бяспекі будынкаў. У будынку Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне пачаты і працягваецца цякучы рамонт памяшканняў.

У працэсе камплектавання на пастаяннае захоўванне паступіла 10 379 спраў упраўленчай дакументацыі ад 99 арганізацый.

Аказана метадычная дапамога ў распрацоўцы 96 наменклатур спраў і 68 іншых лакальных прававых актаў (інструкцый па справаводству, палажэнняў аб экспертных камісіях, архівах арганізацый), якія разгледжаны на пасяджэннях экспертна-метадычных камісій дзяржархіваў і экспертна-праверачнай камісіі, якая дзейнічае ў галоўным упраўленні юстыцыі. На пасяджэннях прызначаных камісій былі зацверджаны вопісы спраў пастаяннага захоўвання і ўзгоднены вопісы спраў па асабовым складзе 105 арганізацый, узгоднены  акты аб вылучэнні да знішчэння дакументаў і спраў з адзнакай «ЭПК», не падлеглых захоўванню, 23 арганізацыям. 

Аказана метадычная і практычная дапамога ў навукова-тэхнічнай апрацоўцы спраў 92 арганізацыям, праведзена 577 кансультацый, 5 семінарскіх заняткаў для работнікаў справаводных службаў.

Працягвалася работа па інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў.

Падрыхтавана 6 выстаў дакументаў. На сайце галоўнага упраўлення юстыцыі размешчана віртуальная выстава дакументаў дзяржархіваў, прыстасаваная да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У дзяржаўныя архівы асабіста звярнулася 424 наведвальніка, у чытальных залах архіваў працавала 125 карыстальнікаў архіўнай інфармацыі.

За справаздачны перыяд выканана 3042 запыту, у тым ліку 207 тэматычных, 674 біяграфічных і 28 генеалагічнага характару, а таксама 2133 запыту сацыяльна-прававога характару. Са станоўчым вынікам выканана 66,4 працэнта запытаў.

Інфармацыю падрыхтавала начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыяту і загсаў Н.М.Кралько.

20.07.2021

Безымянный.jpg

20.07.2021

Возврат к списку