.png)


Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Першыя аб'явы і распараджэнні нямецкіх акупацыйнай улады г. Брэста
У дакументах архіўнага фонда Брэсцкай гарадской управы за 1941-1944 гг. захаваліся першыя аб’явы і распараджэнні нямецкіх акупацыйных уладаў г. Брэста за ліпень 1941 г., якія раскрываюць першыя мерапрыемствы па кіраванні акупаваным горадам. Самыя раннія аб’явы датуюцца 3 ліпеня 1941 г.: аб’ява № 1 тычылася ўстанаўлення курсу валют, аб’ява № 2 – аб навядзенні парадку ў горадзе, аб замене савецкіх назваў і надпісаў на польскія. Аб’явы былі надрукаваны ў гарадской друкарні.
Варта адзначыць, што экзэмпляры першых двух аб’яў ад 3 ліпеня 1941 г. надрукаваны на адваротным баку адной з палос нумара абласной газеты «Зара» за 22 чэрвеня 1941 г., які, мяркуючы па ўсім, з-за пачатку вайны так і не паспеў выйсці.
1. ГАБр. Ф. 201. Оп. 1. Д. 4531. Л. 43
2. ГАБр. Ф. 201. Оп. 1. Д. 4531. Л. 43об.
3. ГАБр. Ф. 201. Оп. 1. Д. 4531. Л. 42
4. ГАБр. Ф. 201. Оп. 1. Д. 4531. Л. 42об.