Сёння: 27 апреля, Субота

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Спектакль, які стаў візітнай карткай Брэсцкага тэатра

Спектакль, які стаў візітнай карткай Брэсцкага тэатра

У 2023 годзе спаўняецца 70 гадоў з дня значнай падзеі ў тэатральным жыцці г. Брэста: 19 сакавіка 1953 г. у Дзяржаўным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі (цяпер Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі) адбылася прэм’ера спектакля «Брэсцкая крэпасць» па п’есе беларускага драматурга Канстанціна Губарэвіча. Гэты спектакль – гераічная эпапея, якая праслаўляла подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, – стаў візітнай карткай Брэсцкага тэатра.

Спектакль набыў вялікі поспех не толькі ў брастаўчан, але і ў гледачоў іншых гарадоў. У 1960 годзе «Брэсцкая крэпасць» была паказана на сцэне Крамлёўскага тэатра ў Маскве. У 1967 годзе Брэсцкаму абласному драматычнаму тэатру за спектакль была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола.

Спектакль «Брэсцкая крэпасць», паказаны гледачу больш за 900 разоў, з’яўляўся значнай з’явай у тэатральным жыцці Брэстчыны і Беларусі.

Гэта пастаноўка назаўжды застанецца творчым помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

1. Акцёры, якія гралі ў спектаклі «Брэсцкая крэпасць» (газета «Зара» за 22.03.1953)

zM3jzdYFtu4.jpg

2. Сцэна са спектакля «Брэсцкая крэпасць» (газета «Зара» за 22.03.1953)

u69vTll6aGs.jpg

3. Афіша спектакля «Брэсцкая крэпасць» за 1965 год (Ф. 997. Оп. 1. Д. 79. Л. 2)

hQF9dYoCXYM.jpg

4. Нататка ў Брэсцкай абласной газеце «Зара» за 31.10.1967 аб прысуджэнні прэміі Ленінскага камсамола Брэсцкаму абласному драматычнаму тэатру імя Ленінскага камсамола Беларусі


oya0DaXR_PI.jpg

20.03.2023

Возврат к списку