Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Свята з любімымі персанажамі
15 снежня 2022 года ў межах акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва г. Пінску сумесна з аніматарскім агенцтвам «Litvin show» наведалі выхаванцаў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Пінска».
Для дзяцей было арганізавана сапраўднае свята з конкурсамі і салодкімі падарункамі. Архівісты Лычик Я.С. і Крывецкая К. В., а таксама персанаж «Мішка Тэдзі» падарылі дзецям святочны настрой і масу станоўчых эмоцый.
Акрамя свята, са старэйшымі хлопцамі была праведзена лекцыя на тэму «Жыве гісторыя ў архіве». Архівіст лычык Я. С. распавяла дзецям аб асноўных напрамках дзейнасці кожнага з аддзелаў архіва, аб захоўванні архіўных дакументаў, а таксама аб рабоце чытальнай залы і бібліятэкі.
У заключнай частцы дзеці задалі пытанні, якія цікавілі іх і падзякавалі супрацоўнікам за аказаную ім увагу.