Сегодня: 11 мая, Суббота

Контактный телефон (факс): 30-16-16
Органов принудительного исполнения: 30-16-22


Режим работы
Понедельник – пятница: 8:30 - 17:30
Перерыв на обед: 13:00 - 14:00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Прием граждан в соответствии с графиком.
Телефон горячей линии: 30-16-16
Контакт-центр системы органов принудительного исполнения Брестской области: 30-16-22
Почтовый адрес: 224030, г. Брест, проспект Машерова,6
E-mail: justice@brestjust.gov.by

Герб 1 Герб 2 Герб 3 Главное управление юстиции
Брестского областного исполнительного комитета
Акцыі

Акцыі


І менавіта ў гэты святочны год для органаў ЗАГСа РБ (нагадаем, сёлета святкуецца 100-годдзе з дня ўтварэння органаў) шчаслівых бацькоў запрасілі ў Івацэвіцкі ЗАГС на святочную рэгістрацыю іх дзіцяці. 18 мая супрацоўнікі ЗАГСа арганізавалі для Малевічаў сапраўднае свята, пад прыгожую музыку Андрэй і Алена зайшлі ва ўрачысты зал, шчырымі словамі іх вітала начальнік аддзела ЗАГС Наталля Аўрусевіч:

– На свет з’явіўся новы чалавек і вы, бацькі, для яго галоўная апора ў жыцці і надзея, галоўныя настаўнікі. Яшчэ невядома, хто з’явіўся на свет: паэт ці мастак, праграміст ці інжынер, але няхай гэта будзе шчаслівы, таленавіты чалавек, годны грамадзянін нашай Беларусі!

Наталля Валер’еўна запрасіла бацькоў паставіць подпісы ў запісы акту аб нараджэнні Ганны Андрэеўны Малевіч. З хваляваннем Андрэй і Алена трымалі ў руках ручку, бо міжволі ўспомнілі ў гэтыя хвіліны, як дзесяць гадоў таму тут жа яны бралі шлюб, давалі адзін аднаму абяцанне кахаць і берагчы сям’ю. А цяпер яны дарослыя людзі, гаспадары ў новай кватэры па вул .М. Танка і ўжо двойчы бацькі…

Калі пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці было ўжо ў руках бацькоў, Андрэя і Алену Малевіч віншавалі шматлікія госці мерапрыемства. Здароўя навароджанай Ганначцы, маладым бацькам, а таксама ладу і паразумення цяпер ужо ў вялікай сям’і пажадалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Завадская і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Падгорная.

Яны перадалі сям’і Малевіч падарункі і кветкі; першую ў жыцці маленькай Ганны кнігу з пажаданнямі далейшага папаўнення сям’і падарыла лідар раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Аляксандра Джэжора.

Дарэчы, наша маленькая “віноўніца” мерапрыемства, Ганна нарадзілася 11 мая і такое мілагучнае імя сабе абрала сама. Бацькі ў гэтым складаным выбары даверыліся праваслаўнаму календару.

Пакуль маці і тата прымалі віншаванні ў ЗАГСе, за дзяўчынкай прыглядалі бабуля і старэйшая 8-гадовая сястрычка Ксенія. Ксюша вельмі чакала сястрычку і сёння не адыходзіць ад яе ні на крок, дапамагае матулі. З’яўленне доўгачаканага дзіцяці ў сям’і само па сабе вялікае шчасце, а тут яшчэ такая навіна ад супрацоўнікаў ЗАГСа! Пасля ўжо ў “закуліссі” Андрэй і Алена Малевіч дзякавалі арганізатарам і гасцям мерапрыемства за такую ўвагу. Калі дачка падрасце, то абавязкова пачуе ад бацькоў цікавую гісторыю пра незвычайнае супадзенне звязанае з лічбай “100” і нечаканае свята, падоранае добрымі людзьмі…

У ЗАГСе казалі, што імя Ганна ў перакладзе значыць “міласць”, а міласць – гэта дабрыня, гэта чалавекалюбства. Няхай расце шчырай, мілай, добрай да людзей наша Ганначка!

 

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.


26.05.2017