Сёння: 28 апреля, Нядзеля

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
10 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень марожанага

10 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень марожанага

Хто не любіць марожанае, тым больш летам?! Гэта лепшая пара для любімага ласунка. Адным з вытворцаў марожанага ў Брэсцкай вобласці з'яўляецца ААТ «Брэсцкае марожанае». Сёння прадпрыемства вырабляе больш за 50 найменняў натуральнага марожанага: класічны пламбір і сметанковае, марожанае з рознымі водарамі і фруктовымі джэмамі.

У 1956 годзе на Брэсцкім малочным камбінаце быў створаны ўчастак па вытворчасці марожанага. Па рашэнні Брэсцкага гарвыканкама ад 5 лютага 1976 г. вытворчыя магутнасці камбіната пераабсталяваны пад цэх марожанага. На падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама ад 21 сакавіка 1994 г. на базе цэха па вытворчасці марожанага створана самастойнае прадпрыемства – Брэсцкая вытворчая фірма «Марожанае» ў складзе Брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам».

У Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці ёсць на захоўванні архіўныя фонды «Брэсцкі малочны камбінат Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці» і «Камунальнае унітарнае гандлёва-вытворчае прадпрыемства «Брэсцкі канцэрн «Мясамалпрам» Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта», у складзе якіх адклаліся дакументы па асноўнай дзейнасці, у тым ліку і ААТ «Брэсцкае марожанае».

изображение_viber_2022-06-10_14-45-57-189.jpg изображение_viber_2022-06-10_14-45-58-019.jpg

13.06.2022

Возврат к списку