Сёння: 2 мая, Чацвер

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Міністр юстыцыі О.Л.Сліжэўскі наведаў Камянецкі раён

Міністр юстыцыі О.Л.Сліжэўскі наведаў Камянецкі раён

      18.02.2021 Міністр юстыцыі О.Л.Сліжэўскі з рабочым візітам наведаў Камянецкі раён.
      Міністрам у ходзе візіту былі праведзены сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання Камянецкага раёна і натарыяльнай канторы Камянецкага раёна.
      На сустрэчы прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі С.А. Каліноўскі і старшыня Камянецкага райвыканкама В.М.Зайчук, якія прынялі ўдзел у гутарцы з членамі працоўных калектываў.

IMG_6994.JPG

     У ходзе размовы, якая адбылася з судовымі выканаўцамі, абмяркоўваліся пытанні прымусовага выканання выканаўчых дакументаў, магчымыя шляхі скарачэння нагрузкі на судовых выканаўцаў. Па выніках наведвання Міністрам юстыцыі перад начальнікам аддзела прымусовага выканання пастаўленыя задачы па ўдасканаленні асобных кірункаў і паказчыкаў работы аддзела.
     Са старшынёй Камянецкага райвыканкама Міністр юстыцыі абмеркаваў арганізацыю ўзаемадзеяння органаў юстыцыі са службамі і ўстановамі мясцовых органаў улады, а таксама праблемныя пытанні, звязаныя з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем дзейнасці аддзела загса Камянецкага райвыканкама.
    У натарыяльнай канторы Камянецкага раёна О.Сліжэўскі азнаёміўся з умовамі размяшчэння супрацоўнікаў, аб'ёмам і структурай натарыяльных дзеянняў, нагрузкай, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва.

22.02.2021

Возврат к списку