Сёння: 23 апреля, Аўторак

Кантактны тэлефон (факс): 26-98-33


Рэжым працы
Панядзелак – пятніца: 8:30 - 17:30
Перапынак на абед: 13:00 - 14:00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Прыём грамадзян у адпаведнасці з графікам.
Тэлефон гарачай лініі: (8 0162) 26-98-33
Паштовы адрас: 224005, г. Брест, вул. Ленiна, 11
E-mail: justice@brestjust.gov.by





Герб 1 Герб 2 Герб 3 Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2020 год

Аб выніках работы дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці за 2020 год

16 лютага 2021 г. галоўным упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў дыстанцыйным фармаце праведзена нарада з  дырэктарамі дзяржаўных архіваў Брэсцкай вобласці.  Падведзены вынікі работы архіваў за 2020 год і вызначаны задачы на 2021 год.

У 2020 годзе дзяржаўныя архівы і тэрытарыяльныя (гарадскія і раённыя) архівы вобласці працягвалі ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы 3 «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016–2020 гг. Вялікая ўвага ўдзялялася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы архіўных устаноў, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій, павышэнню ўзроўню работы па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву.

У вобласці забеспячэння захаванасці дакументаў вялася работа, накіраваная на забеспячэнне эксплуатацыйнай надзейнасці і супрацьпажарнай бяспекі будынкаў. У Занальным  дзяржаўным архiве  ў г. Баранавічы ў асноўным будынку па вул. Лісіна,12 праведзены рамонт унутраных памяшканняў.

У працэсе камплектавання на пастаяннае захоўванне ў дзяржархiвы паступіла 20 483 адзінак захоўвання (адз. зах.), у тым ліку 20 421 адз. зах. кіраўніцкай дакументацыі ад 214 арганізацый вобласці. Крыніцамі камплектавання дзяржархiваў з'яўляецца 1050 арганізацый вобласці.

Усяго па стане на 01.01.2021 у дзяржархiвах знаходзіцца на ўліку 3 773 фонда, 1 762 168 адз. зах. 

Дзяржархiвамi аказана метадычная і практычная дапамога ва ўпарадкаванні дакументаў пастаяннага захоўвання 243 арганізацыям. Былі ўзгоднены вопісы спраў па асабістым складзе ў аб'ёме 32 604 адз. зах. (190 працэнтаў ад планавых заданняў). 

Арганізацыям, якія з'яўляюцца крыніцамі камплектавання, аказана метадычная дапамога ў распрацоўцы і ўзгадненні 149 наменклатур спраў, 102 палажэнняў аб экспертных камісіях, 100 палажэнняў аб архівах арганізацый.

Аказана дапамога ў распрацоўцы інструкцый па справаводстве Брэсцкаму дзяржаўнаму вытворчаму лесагаспадарчаму аб'яднанню, Брэсцкаму, Маларыцкаму, Кобрынскаму і Пружанскаму лясгасам.

Ажыццёўлена перадача на захоўванне ў Беларускі дзяржаўны архіў кiнафотафонадокументаў 146 адз. зах. фотадакументаў ад рэдакцый раённых газет вобласці.

Праведзена дзевяць семінараў з прадстаўнікамі справаводных і архіўных службаў арганізацый вобласці па пытаннях справаводства і работы архіваў арганізацый, 968 кансультацый па пытаннях распрацоўкі наменклатур спраў, парадку вядзення справаводства, афармлення дакументаў і інш.

Пазаштатнымі інспектарамі архіваў і справаводства Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ў справаздачным годзе ажыццёўлена 5 планавых праверак арганізацыі справаводства і работы архіваў дзяржаўных органаў, рэкамендавана да выканання 19 мерапрыемстваў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў у сферы архіўнай справы і справаводства.

За мінулы год у электронны від пераведзена 368 вопісаў спраў.  Доля даступных ў электронным выглядзе вопісаў спраў у іх агульным традыцыйным аб'ёме складае 54 працэнта. Для стварэння фонда карыстання ацыфраваны справы ў аб'ёме 8 666 аркушаў.

Працягвалася работа па інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў.

У 2020 годзе дзяржархiвамi выканана 5522 запыту, у тым ліку 413 тэматычных, 1321 біяграфічных і 45 генеалагічных, а таксама 3743 запыту сацыяльна-прававога характару. Са станоўчым вынікам выканана 64,8 працэнтаў запытаў.

У чытальных залах дзяржархiваў працавала 150 карыстальнікаў. Сумарны лік наведванняў чытальнай залы карыстальнікамі – 1243 разы. Па заказах карыстальнікаў  чытальных зал было выраблена больш за 5,8 тыс. копіі архіўных дакументаў. У сувязі з пандэміяй COVID-19 колькасць карыстальнікаў у чытальных залах архіваў зменшылася на 60 працэнтаў у параўнанні з 2019 годам.

Па матэрыялах архіўных дакументаў падрыхтавана 14 артыкулаў. Архівісты прымалі ўдзел у выпусках радыёперадач, тэлеперадач. Арганізавана і праведзена 7 аглядных экскурсій па архівах.

Падрыхтавана сем выстаў дакументаў. На сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі была размешчана віртуальная выстава дакументаў дзяржархiваў, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па стане на  29.12.2020 яе наведалi 1225 разоў.

18 тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў вобласці выконвалі свае асноўныя функцыі – камплектаваліся дакументамі ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання вобласці, забяспечвалі іх улік, захаванасць і выкарыстанне.

 У 2020 годзе ў тэрытарыяльныя архівы паступілі на захоўванне дакументы ад 1173 ліквідаваных суб'ектаў гаспадарання (у тым ліку ад 464 індывідуальных прадпрымальнікаў) агульным аб'ёмам 19 976 адз. зах. Выканана больш за 4,8 тыс. запытаў сацыяльна-прававога характару (аб пацвярджэнні працоўнага стажу, аб памеры заработнай платы і інш.), з іх са станоўчым вынікам – 63,5 працэнта.

Па стане на 01.01.2021 у тэрытарыяльных архівах вобласці знаходзіцца на ўліку  222 054 адз. зах. на папяровай аснове ў складзе 8021 фонда.

17.02.2021

Возврат к списку